Спадчына: Шастакова
Аўторак, 22 Жнівень 2017 16:22
13 красавіка 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Нікалайчука (1942), урача, мастака
Канстанцін Канстанцінавіч Нікалайчук нарадзіўся 13 красавіка 1942 года ў вёсцы Шастакова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і каваля. У школе вучыўся добра, закончыў школу з адной чацвёркай. З дзяцінства любіў маляваць, прыахвоціўся да партрэтнага жанру. Займаўся ў школьным гуртку выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам настаўніка Пятра Казіміравіча Астроўскага.
Чацвер, 17 Сакавік 2016 15:52
4 ці 16 студзеня 2016 г. – 190 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Людвікавіча Траўгута (1826–1864), ваеннага дзеяча, генерала, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Польшчы
Рамуальд Людвікавіч Траўгут нарадзіўся 4 студзеня 1826 года ў вёсцы Шастакова Брэсцкага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Прадзед Рамуальда, першы з роду Траўгутаў, – выхадзец з Саксоніі, – паявіўся ў Польшчы ў першай палове XVIII ст. і перадаў сваім нашчадкам нямецкае прозвішча.